Развіцце беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэссе выяўленчай дзейнасці

Мэта, задачы праекта

Мэта педагагічнага праекта: стварыць умовы для развіцця беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з мастацкімі творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, беларускім народным фальклорам, рэалізацыя творчага патэнцыялу дашкольнікаў у адукацыйным працэсе.

Задачы:

  • стварэнне камфортнага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое спрыяе вывучэнню беларускай мовы і маўленчых зносін;
  • уменне правільна будаваць канструкцыі сказаў па пэўным мадэлям;
  • засваенне элементарнай беларускай дыялогавай мовай у розных сітуацыях;
  • стварэнне ў дзяцей запаса найбольш ужывальных беларускіх слоў і уменне выкарыстоўваць іх у гутарцы;
  • фарміраванне ўмення разважаць аб задумке мастака пры разглядванні карціны, выкарыстоўваючы маналагічную мову ў аб’ёме 2 – 5 сказаў;
  • прывіцце агульначалавечых, культурных и маральных каштоўнасцяў на аснове вывучэння і далучэння да выяўленчага мастацтва Беларусі;
  • азнаямленне дашкольнікаў з беларускім нацыянальным выяўленчым мастацтвам;
  • азнаямленне дашкольнікаў з беларускімі мастакамі і іх вядомымі творамі;
  • замацоўванне выяўленчых ўменняў дзяцей;
  • практыкаваць выкарыстоўваць розныя віды выяўленчай дзейнасці (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне) пры перадачы задуманага вобраза;
  • удасканаленне якасцей асобы кожнага дзіцяці і далейшае развіццё ў мэтах паспяховага самавызначэння, самавыяўлення і самарэалізацыі ў умовах жыцця, якія хутка змяняюцца.
свернуть

Матэрыялы рэалізацыі педагагічнага праекта